Музычны “Калядны джэм” адбудзецца ў Варшаве ў аўторак, 24 снежня.

“Мы запрашаем далучыцца ўсіх ахвочых: вакалістаў, інструменталістаў, паэтаў і не толькі”, – кажа суарганізатар падзеі, гітарыст Аляксей Ажогін:
– Як заўсёды будзе добры настрой. Будзе шмат музыкі. Якой? Я не ведаю, ніхто не ведае. Як заўсёды гэта імправізацыя. Гэта не падвядзенне нейкіх вынікаў. Проста гэта такая сустрэча напрыканцы году. Чакаем сяброў. Запрашаем усіх – музыкаў, гледачоў. Калі ласка, прыходзьце. Будзе весела і цёпла.
Імпрэза адбудзецца ў клубе Scena Chmielna па адрасе Nowy Świat 27a.
Пачатак у 19:00.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






