BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музычны кэмп для беларускіх выканаўцаў у Вільні 

З 3 па 10 ліпеня CreateCulture Group аб’яўляе OPEN CALL на музычную лабараторыю для беларускіх і замежных музыкаў. Падчас праграмы 10 музыкаў выправяцца ў сядзібу, дзе будуць разам ствараць музыку, якую пасля прэзентуюць на канцэрце ў Вільні, а таксама запішуць у студыі. Даслаць заяўку можна тут!

Perfaratar Music Lab, міжнародная ініцыятыва па абмене музыкай, запрашае беларускіх, мясцовых і міжнародных музыкаў, якія пражываюць у Вільні, далучыцца да 9-дзённай праграмы сумеснага стварэння музыкі. Мэта гэтай праграмы абмену – прасоўванне міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльнага ўзаемадзеяння праз музыку.

Да ўдзелу будуць адабраныя 5 беларускіх і 5 замежных музыкаў. Усе новыя кампазіцыі будуць выкананы на жывым канцэрце на тэрасе ETM Rooftop і запісаны для Perfaratar YouTube Channel. 

Дэдлайн падачы заявак – да 10 ліпеня 23:59.

Арганізатары запрашаюць інструменталістаў, вакалістаў і кампазітараў электроннай музыкі. Удзельні_цы мусяць наведваць усю праграму і быць гатовымі да сумеснага стварэння музычнага матэрыялу. Ёсць магчымасць выбраць ТОЛЬКІ 10 МУЗЫКАЎ.

Вынікі адбору будуць абвешчаны 12 ліпеня.

Праграма Music Lab – з 24 – 30 ліпеня

  • 24-28 ліпеня — наладжванне кантактаў, джэм-сесіі, праца над музычным матэрыялам у сельскай мясцовасці (пражыванне і харчаванне забяспечваюцца) 
  • 29 ліпеня — рэпетыцыя ў прасторы CreateCulture, падрыхтоўка да фінальнага канцэрта

Выступленне і запіс – 30 ліпеня – 2 жніўня

Вынікі будуць прадэманстраваны аўдыторыі на адкрытым канцэрце, запісаныя і апублікаваныя на канале Perfaratar. 

  • 30 ліпеня — фінальны канцэрт на тэрасе на даху ETM 
  • 31 ліпеня — фінальная сустрэча з групай, абмеркаванне вынікаў і планаў 
  • 1-2 жніўня — запіс шоурума Perfaratar на YouTube у студыі.

Паводле прэс-рэлізу