У Вільні 7 лютага ў Zolak Micro Art Residence адбудзецца канцэрт прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай сцэны — Kurwadziki і Алеся Дзянісава.

Пра важнасць гэтай падзеі распавядае музычны дзеяч і арганізатар канцэртаў Ілля Міронаў:
– Прыйдзіце і падтрымайце гурты, якія прыязджаюць у Вільню 7 лютага. Kurwadziki і Ales Dzieciuki. Мы падтрымліваем не толькі гурты, але падтрымліваем і адзін аднаго. Таму што ў эміграцыі вельмі цяжка. Прыходзьце ў гэты вечар на канцэрт у «Золак», будзе крута.
Па словах Міронава, для слухачоў, у тым ліку з Падляшша, гэта добрая нагода спланаваць музычны ўік-энд. 6 лютага Kurwadziki і Dzieciuki выступяць у Беластоку, у Balance Club, а ўжо на наступны дзень — 7 лютага — Kurwadziki разам з Алесем Дзянісавым заграюць у Вільні. Пачатак а 19-й.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Іллі Міронава.






