BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Музыка без межаў»: цікавыя навіны ад Уладзіслава Берната

У бліжэйшыя выходныя завершыцца сезон музычных навінаў пад назваю «Музыка без межаў». Праект вядзе музыка Улад Бернат, які вядомы як вакаліст гурта Dzieciuki,  а таксама суарганізатар беластоцкіх супольных музычных праэктаў.

Уладзіслаў Бернат

Улад распавядае пра асаблівасці праекта «Музыка без межаў»:

-Гэта не банальныя навіны, якія сухія, нецікавыя, аб’ектыўныя. А гэта ў тым ліку і эмоцыі, таму што я асабіста расказваю пра свае пачуцці, пра свае адчуванні. Таму я лічу, што суб’ектыўнае меркаванне заўсёды цікава паслухаць.

Па словах музыкі, у яго няма канкурэнтаў у музычнай журналістыцы:

-У мяне канкурэнтаў няма. У мяне ёсць калегі. Але ў дадзены момант, канешне, вельмі папулярныя блогеры музычныя.

«Музыка без межаз» з’явілася ў свет дзякуючы кампаніі  «Будзьма беларусамі», а наступны сезон можна будзе пабачыць ў сеціве  ўжо праз некалькі тыдняў.

Уладзіслаў Бернат

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя