Новая песня «Унісонная з ветрам» ды кавер на Let it snow па-беларуску ці «Ляціць зноў» у перакладзе Мікіты Найдзёнава. Такімі творчымі поспехамі ў эміграцыі можа падзяліцца беларускі журналіст, музыка, былы выкладчык, які жыве ў польскім горадзе Быдгашч Дзмітрый Нікановіч. Падрабязней — у аповедзе самога рэспандэнта:
— Я пераехаў у Польшчу два гады таму, і толькі зараз нейкім чынам пачаў адчуваць, што адаптаваўся, і мне хочацца вяртацца да творчасці. Нават у мяне ёсць такое правіла: калі можаш не спяваць, то лепш не спяваць. І вось цяпер я адчуў сілы і нават патрэбу ў тым, каб зноў спяваць, каб зноў вярнуцца на сцэну.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
„Плануецца яшчэ адна праца, але пакуль не магу раскрыць дэталі: толькі скажу, што гэта зноў мастацкі пераклад замежнага хіта“, — дадаў Дзмітрый Нікановіч.
Беларускае Радыё Рацыя