BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца, піша «Вясна».

Вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.