BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Музыкі Гарадзеншчыны зайграюць у Лідзе

25 кастрычніка ў Палацы культуры горада Ліды адбудзецца Гарадзенскі абласны фестываль народнай музыкі “Зайграйце, музыкi!”.

Мерапрыемства на Гарадзеншчыне праходзіць адзін раз у два гады, з мэтай папулярызацыі інструментальнай музыкі, садзейнічання мастацкаму развіццю і павышэння выканальніцкага ўзроўню ансамбляў народнай музыкі і аркестраў народных інструментаў.

На суд журы калектывы Гарадзеншчыны прадставяць па два творы, адзін з якіх павінен быць творам беларускага аўтара. У фестывалі прымуць удзел лепшыя дарослыя і дзіцячыя аркестры народных інструментаў, ансамблі народнай музыкі і песні, інструментальныя ансамблі (акрамя дуэтаў, трыа), незалежна ад ведамаснай прыналежнасці.

Па выніках фестывалю журы вызначае лаўрэатаў (I, II, III ступеняў) па дзвюх катэгорыях (дарослы і дзіцячы) у наступных намінацыях: аркестр народных інструментаў; інструментальны ансамбль (акрамя дуэтаў, трыа); ансамбль музыкі і песні.

Гарадзенскі фестываль народнай музыкі і песні “Зайграйце, музыкі!” стане жаданым святам для ўсіх, хто любіць меладычную беларускую народную музыку.

Беларускае Радыё Рацыя