BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мы, як дурні, стаялі на сцэне і не ведалі, што рабіць”

Беларускі рок-гурт :B:N:, які цяпер жыве ў Лодзі, адзначае сваё 25-годдзе. Як сябе адчувае калектыў у эміграцыі? Якія дасягненні лічыць найбольш значнымі? І што рыхтуе для прыхільнікаў?

Пра гэта і не толькі сённяшнія Госці Рацыі – удзельнікі калектыву Vicky Fates і Алесь Лютыч – распавялі нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Самы яркі эпізод за гэтыя 25 год, першае, што прыходзіць у галаву?

Алесь Лютыч: Іх вельмі шмат, па-першае, вось у мяне ў памяці засталося яркае такое, што гралі мы на польскім фестывалі Union of rock, і на фестывалі тады хэдлайнер быў Soflaj і польскія “Гвязды”, з якімі, напрыклад,  “Піджамай порно” мы ў сакавіку гралі як супарт, а тады ў 2006 мы таксама гралі на вялікай сцэне не як супарт, а як гурт, які прадстаўляў Рэспубліку Беларусь. Бо першыя гралі тады з Літвы, гурт, мы былі другімі, а пасля некалькі польскіх зорак было і хэдлайнеры былі Soflaj. То бок для мяне гэта такі паказчык. А другі момант больш такі ўсмешлівы, што мы, калі гралі на фэсце, з адным французским сінці-поп дуэтам “Моджо”, але гэта нармальна можна ўпісваць у прэс-рэліз.

Vicky Fates: Мне падаецца, што лепшае за ўвесь час, што я грала, гэта “Падарожжа”, гэта і эмоцыі, і новыя месцы тусоўкі, але яны ў нас такія спакойныя, можна сказаць. Гэта клёва. І плюс ты можаш гэта рабіць, граць музыку, даносіць яе да людзей. Я гэта згадваю. Ну, і фэсты, канешне для мяне, асабліва фэст онлаф.

РР: Які фэст быў самы яркі?

Vicky Fates: Памятаю фэсты клёвыя былі, калі з гуртом “Бэн” велафэст быў у Менску таксама.

Алесь Лютыч: “Басовішчы” былі, фестывалі “Тутака”. Вось на апошняй “Тутацы” была цікавая гісторыя. Мы гралі, гралі, адыгралі там пяць песень, і проста “вырубілася” ўсё, засталіся толькі акустычныя барабаны і нашыя гітары, а гук у залу, у натоўп не ідзе.

Vicky Fates: Карацей, доўга мы разбіралі ўсё, што там было. Цяжка было, бо хацелася граць далей, але прычына была вельмі смешная. Што там было?

Алесь Лютыч: Там перабілі кабель, які ад сцэны ішоў да мікшарнага пульта да галоўнага.

Vicky Fates: Сунулі намёт з півам і перабілі кабель.

Алесь Лютыч: І там з 30 каналаў засталося працаваць толькі восем. І яны пачалі гэтыя каналы “перарубаць”.

Vicky Fates: А мы, як дурні, стаялі на сцэне і не ведалі, што рабіць,

Алесь Лютыч: Мы проста ўключылі эфект клоўнаў і спявалі там “Тры чарапахі”, “Простыя словы”, нашую “Канюшню”, то бок рабілі ўсё магчымае, каб людзі стаялі і штосьці рабілі, падпявалі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 34mag.net