Беларускую культуру не варта падзяляць на тую, што ўнутры, і тую, што звонку. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін. Мы працуем на адным полі і дзеля адной краіны. Хаця і ўмовы для развіцця творчасці розныя.

Дзеяч распавёў пра апошнія тэндэнцыі ў Беларусі:
– Калі казаць пра беларускую культуру ўнутры, то вымаляваліся, напрыклад, стратэгіі выжывання. Мы якраз падлічвалі блізу 5-6, то бок гэта змірэнне, гэта спосаб паказваць лаяльнасць з такой дуляй у кішэні, скажам. Гэта партызаншчына, спроба лавіравання, гэта зыход з прафесіі – на жаль, такая сумная тэндэнцыя і г.д.
Таксама Сяргей Будкін далучыўся на IV Канферэнцыі беларусаў свету, што адбылася ў Варшаве з 23 па 25 траўня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






