BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Беластоцкім кніжным кірмашы прэзентавалі кнігу Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў”

Завяршыў працу трэці і апошні дзень Беластоцкага кніжнага кірмашу. Традыцыйна на ім прэзентаваліся беларускія кнігі і адбываліся сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. У апошні дзень прайшла прэзентацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” з удзелам аўтара прадмовы да кнігі Уладзімірам Арловым і ўнука Ларысы Антонаўны – Міхася Геніюша:

– Яе імя робіцца ўсё ярчэй і ярчэй. Таму што тое, што яна напісала, гэта цэлы час праўда. Гэта па-над часовае. Я нарадзіўся ў Зэльве. І Ларыса мяне выхоўвала. І потым, калі я меў 4 гады, я пераехаў у Польшчу. І ад таго часу я жыву тут. Падчас вучобы ў пачатковай школе, у ліцэі і калі я быў студэнтам, то штодругі год я ездзіў у Зэльву да бабулі.

Кнігу ўспамінаў Ларысы Геніюш “Птушкі без гнёздаў” на беларускай і польскай мовах супольна выдалі Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org.

Беларускае Радыё Рацыя