BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Берасцейшчыне гарэла царква Святой Марыі Магдалены

У Берасцейскай вобласці гарэла царква. Пажар здарыўся ў храме святой Марыі Магдалены ў вёсцы Альгомель Столінскага раёна. Як паведамілі ў МНС, у царкве назіралася шчыльнае задымленне.

Наведвальнікаў у гэты момант не было. Агонь пашкодзіў іканастас і маёмасць храма. Закураныя сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару выяўляецца. Касцёл Святой Марыі Магдалены — сучасны, ён пабудаваны ў Альгомелі ў 1994 годзе. У храме спалучаюцца рысы рэтраспектыўна-рускага стылю і класіцызму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: brest.mchs.gov.by