Вучні і сябры ўшаноўваюць памяць вядомага беларускага мастака, педагога і грамадскага дзеяча Яўгена Шатохіна. Яго акурат заўчасна не стала 22 студзеня 2012 года. Ён пахаваны ў родным Пінску, дзе ў гэты дзень паплечнікі збіраюцца на ягонай магіле, каб ускласці кветкі і запаліць знічы.

Літаратар, сябра Яўгена Шатохіна ўзгадвае, што мастак прадчуваў хуткі сыход і незадоўга загаварыў з ім пра ўласны надмагільны помнік:
– Паслухай, вось як я памру, ты ж абавязкова прасачы, каб мне па-расейску помнік не паставілі. Сапраўды, як ён памёр, я гэта не памятаю, ці пры сустрэчы, ці праз інтэрнэт нейкі быў кантакт з дачкой. Я перадаў гэтую гутарку. “Дзядзька, ну вы што! Што я зусім дурная. Я ж усё разумею, мне гэта і казаць не трэба было. Прынамсі помнік яны зрабілі добры на магіле.
Сваімі творамі Шатохін, у якіх усхваляў прыгажосць роднай Беларусі і адлюстроўваў яе мінулае, вядомы далёка па-за межамі краіны. У свой час ён заснаваў дзіцячую мастацкую школу ў Пінску. Як грамадскі дзеяч вядомы дэпутацтвам у Пінскім гарадскім Савеце і тым, што быў адным з лідараў руху нацыянальнага адраджэння на беларускім Палессі.
Беларускае Радыё Рацыя






