Прэзентацыя новай беларускай краўдфандынг-платформы адбудзецца на фэсце “Тутака”.

Падзею правядзе сузаснавальніца “Кніжнага возу” Крысціна Дробыш:
– Будзе прэзентаваная, мне здаецца, вельмі патрэбная рэч нам усім цяпер, прэзентаваць яе буду я. Гэта краўдфандынгавая платформа. Паколькі я ўжо ведаю, як гэта будзе працаваць. І яна запрацуе неўзабаве. Я з радасцю раскажу, таму што, мне здаецца, і для маіх ідэяў, у тым ліку, і шмат для якіх людзей гэта можа быць класным выйсцем з таго, каб знайсці грошы на свае думкі, альбо кудысьці ўкласці, з разуменне, куды ты ўкладаешся.
Прэзентацыя платформы “Ёсць ідэя” пройдзе ў суботу, 13-га ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя






