BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На фэсце «Тутака»- новыя кнігі ад «Камуніката»

Да фэсту беларускай культуры і музыкі “Тутака”, які стартуе 10 ліпеня, фонд «Камунікат» падрыхтаваў шэраг новых кніжных выданняў.

Як паведаміў заснавальнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк, публікацыі ахопліваюць розныя жанры і адрасаваныя шырокай аўдыторыі:

– Фестываль “Тутака” – гэта таксама кніжны кірмаш. Звычайна кнігавыдаўцы на такія кірмашы рыхтуюць навінкі. Таксама і фонд Kamunikat.org падрыхтаваў чатыры навінкі. Гэта перш за ўсё будзе выданне на беларускай мове трылеру Лешэка Шэрэпкі, былога польскага амбасадара ў Менску, “Беларускі снайпер”. Гэта такі палітычны трылер, які адбываецца ва ўмовах Беларусі.

Другім цікавым выданнем стане новая кніга Севярына Квяткоўскага:

– Новая кніжка Севярына Квяткоўкага “Мы ідзём на марш”. Пэўна, людзі старэйшага пакалення ведаюць першую кнігу, пакаленне аўтара людзі. Але таксама гэтая кніга даступная ў нас на “Камунікаце” ў электронным выглядзе. Так што шмат хто мог з ёю пазнаёміцца. Севярын вырашыў цяпер у эміграцыі падрыхтаваць другую кнігу “Мы ідзём на марш”.

Плануецца, што Севярын Квяткоўскі таксама завітае на фэст «Тутака», каб прадставіць новую кнігу.

Таксама да фэсту «Тутака» фонд «Камунікат» прадставіць другое выданне Падарожжаў Свабоды Зміцера Бартосіка “Быў у пана верабейка гаварушчы…”, а таксама вершы для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту грузінскага паэта Васіла Гулеўры “Мзія і Сонейка” ў перакладзе Юрыя Несцярэнкі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя