У межах першага фестывалю беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ у Беластоку быў паказаны дакументальны фільм «Апошнія словы» рэжысёра Рамана Шэля. Гэты фільм прысвечаны жыццю і лёсу беларускага мастака і палітзняволенага Алеся Пушкіна.

Раман Шэль падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы над фільмам і яго значэннем:
– Мэта беларускага змагання і боль беларусаў, і ўвогуле пра што фільм – пра мову, пра незалежнасць. Пуцінская дыктатура і лукашэнкаўская лягуць адначасова, казаў Алесь Пушкін. Яго асноўная думка гучала напрыканцы фільма, ён казаў, што няважна што цяпер мы прайгралі, галоўнае, каб беларус размаўляў па-беларуску, мы пераможам гэты рэжым культурна, мы перажывём гэты рэжым і Пуціна, і Лукашэнку, і Беларусь застанецца Беларуссю.
Раман Шэль адзначае, што для яго вельмі важна было паказаць, як Пушкін не баяўся выкарыстоўваць беларускую мову ў турме ў Беларусі. «Тэма роднай мовы важная для мяне, таму я таксама імкнуся гаварыць па-беларуску, нават калі гэта не заўсёды атрымліваецца», — падкрэсліў рэжысёр, расейскі немец па нацыянальнасці.














Беларускае Радыё Рацыя






