Мінуў трэці дзень першага фестывалю беларускага сучаснага відэамастацтва SAMASIEJ у Беластоку.

Куратар фестывальнай выставы Уладзімір Грамовіч адзначае, што гледачы былі моцна ўражаны паказам фільма Рамана Шэля «Апошнія словы», прысвечанага мастаку і палітзняволенаму Алесю Пушкіну:
– Супер фільм, вельмі важна было яго паказваць. Таму што ён якраз кажа пра многія рэчы, якія перасякаюцца ў відэапрацах мастакоў. Што мастацтва – гэта наша поле бою, якое з’яўляецца такім адзіным, што дазволена нам у гэтым жыцці. Вельмі неспрыяльныя ўмовы і розныя іншыя катаклізмы, войны, рэпрэсіі, яны адказваюць мастацтвам, і гэта супер.
Фестываль SAMASIEJ працягнецца да 7 кастрычніка пры падтрымцы Galeria Arsenał, MochnArte Foundation, Беластоцкай палітэхнікі і пад патранатам рэктара. Для публікі даступны бясплатны прагляд выставы.
Месца правядзення: Цэнтр сучаснай адукацыі, будынак бібліятэкі Беластоцкай Палітэхнікі, вул. Zwierzyniecka 16, Беласток.
Уваход вольны.
Праграма фестываля тут:
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя






