BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На магіле Адама Мальдзіса да гэтага часу няма помніка: каментар Паўла Мацукевіча

На магіле вядомага літаратуразнаўца Адама Мальдзіса, які пайшоў з жыцця ў студзені 2022 года, да гэтага часу няма помніка.

Тэлеграм-канала @lit_bel, які зафіксаваў стан, паведамляе, што крыж можа прастаяць яшчэ некалькі сезонаў, але ў будучыні пахаванне рызыкуе стаць безназоўным і прыйсці ў запусценне.

Сітуацыю каментуе Павел Мацукевіч, былы дыпламат, кіраўнік праекту MALDZIS, названага ў гонар Адама Восіповіча:

– Даволі далікатнае пытанне. Не адзін такі выпадак. Прыгадаю Змітрака Бядулю. Зараз будзе роўна пяць год як здзейснілі эксгумацыю яго парэшкаў з Казахстану. Перазахавалі ў Менску. І па сённяшні час там на магіле стаіць крыж. І гэта пры тым, што пытаннем усталявання помніка займаецца дзяржава. Таму ўсё гэта не проста. Тут і адказнасць сваякоў, і адказнасць грамадства, і адказнасць дзяржавы. Нам складана тут, з-за мяжы, праз розныя прычыны займацца такімі справамі.

Літаратуразнаўца, пісьменнік, гісторык і журналіст Адам Мальдзіс, ураджэнец Астравецкага раёна, памёр у студзені 2022 года ва ўзросце 89 гадоў. У яго гонар была створана культурніцкая ініцыятыва беларусаў у выгнанні. У Беларусі планавалі назваць бібліятэку ў Астраўцы ў яго гонар, але пасля даносаў у дзяржаўныя органы адмовіліся ад гэтай ідэі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота lit-bel.