Напярэдадні на нямецкім тэлеканале WDR адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Чорная скрыня Беларусі: калі свабода знікае».

Фота: wdr.de
Стужка асвятляе гісторыі жанчын-палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, асуджанай на 11 гадоў, і журналісткі Дар’і Чульцовай, якая перажыла цяжкасці ў калоніі. Фільм падкрэслівае маштаб рэпрэсій у краіне і паказвае лёсы беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму.
Рэжысёрка Ірэна Лангеман імкнулася раскрыць атмасферу страху і прыгнёту, якая пануе ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






