BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы 36 творцаў атрымалі стыпендыі

У Падляшскай Оперы 16 сакавіка ўручылі стыпендыі Маршалка Падляшскага ваяводства. Узнагароды атрымалі 36 мастакоў, пісьменнікаў, музыкаў і культурных аніматараў, якія за бліжэйшы год рэалізуюць уласныя творчыя праекты.

Уручэнне стыпендый Маршалка Падляшскага ваяводства.
Сабіна Кнох
Сабіна Кнох

Сярод лаўрэатаў — майстрыха Сабіна Кнох, якая плануе развіваць традыцыі ткацтва на памежжы Польшчы, Літвы і Беларусі:

– Займаюся нашымі рэгіянальнымі тканінамі. Гэта лён з воўнай. Атрымліваецца такая тканіна ромбападобная. Яе рабілі ў Сувалках, Сейнах, Аўгуставе – гэта такі рэгіён памежжа з Літвой.

Стыпендыі маршалка Падляшскага ваяводства прысуджаюцца з 2000 года і з’яўляюцца адной з найважнейшых формаў падтрымкі творцаў, звязаных з рэгіёнам. Памер гадавой стыпендыі складае 10 тысяч злотых, паўгадавой — 7 тысяч. Сёлета на стыпендыяльную праграму выдзелена ў суме 348 тысяч злотых: чатыры паўгадавых і 32 гадавыя стыпендыі.

Цалкам матэрыял:

Уручэнне стыпендый Маршалка Падляшскага ваяводства.
Уручэнне стыпендый Маршалка Падляшскага ваяводства.
Уручэнне стыпендый Маршалка Падляшскага ваяводства. Адна з лаўрэатак.
Уручэнне стыпендый Маршалка Падляшскага ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя