BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы назіралі рэдкую астранамічную з’яву

Ноч з 12 на 13 жніўня стала сапраўдным святам для аматараў астранамічных відовішчаў. На Падляшшы было бясхмарнае неба і выдатныя ўмовы надвор’я, што дазваляла назіраць разнародныя з’явы.

Сярэдзіна жніўня – час, калі кожны год можна назіраць метэорны паток Персеіды, а сёлета зоркі падалі на фоне палярнага ззяння.

Можна было таксама назіраць прыгожае злучэнне Юпітэра і Марса, планеты былі надзвычай блізка адна да адной.

Таксама жнівень — ідэальны час для назірання за Млечным шляхам, які распасціраецца па ўсім небе.

Беларускае Радыё Рацыя