Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку працягвае цыкл сустрэч з пісьменніцай, журналісткай і рэпарцёркай Ганнай Кандрацюк на прэзентацыі яе кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У кнізе – сем гісторый пра людзей, якія пакінулі яскравы след у беларускай і польскай культуры: Кастусь Каліноўскі, Ежы Папялушка, св. Марыя (Петручук), Алесь Пушкін, Юрка Гіль, Надзея Артымовіч, Юрый Гумянюк.
На сустрэчу ў Бельску запрашае Ганна Кандраюк:
– У Бельскім доме культуры са мной будзе выступаць наш выпускнік «Зоркі» славуты Тамаш Суліма, чалавек, якога я вельмі шаную за тое, што ён рабіў у 20-ыя гады, калі ў Беларусі пачалася рэвалюцыя годнасці. Ён быў тут проста інфлюенсерам.
Чарговая сустрэча-прэзентацыя з аўтаркай пройдзе ў Нараўцы ў Галерэі ім. Тамары Саланевіч 12-га снежня, пачатак а 17-й. А ўжо 13-га снежня Ганна Кандрацюк чакае на сустрэчу чытачоў у Бельскім доме культуры а 17-й.
Расклад сустрэч:
12 снежня – Нараўка, Галерэя ім. Тамары Саланевіч, 17:00
13 снежня – Бельск-Падляшскі, Бельскі дом культуры, 17:00
14 снежня – Беласток, хаб «Новая Зямля», 17:00
16 снежня – Гайнаўка, Цэнтр прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка», 17:00



Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЦБК






