BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Падляшшы пройдзе трэці фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj

Арганізатар фестывалю Soncahraj — Фундацыя TUTAKA.

Кожны год Фестываль SONCAHRAJ вандруе па гарадах і мясцовасцях Падляшша. Усё для таго, каб як мага большая колькасць людзей сустрэлася з беларускай музычнай традыцыяй: хтосьці – упершыню з ёй пазнаёміўся, хтосьці – прыгадаў яе сабе, і кожны – упэўніўся, што традыцыя жыве. Усё для таго, каб вы нарэшце выбраліся са сваіх вялікіх гарадоў і ЎБАЧЫЛІ Падляшша, якім яно ёсць і чым яно жыве.

Праграма фестывалю:

31 траўня — праграма пачнецца ў самым сэрцы Беластока: на Рынку Касцюшкі каля Ратушы;
1 чэрвеня — у Вітаве (гміна Дубічы Царкоўныя);
7 чэрвеня гледачоў чакаюць у Супраслі на пляцоўцы каля будынка Цэнтра культуры і рэкрэацыі;
8 чэрвеня — у Навасадах (гміна Міхалова).
Пачатак фестывальных канцэртаў — 17:00.

Удзельнікаў чакаюць выступы гуртоў Жэмэрва, Асочнікі, Zhraja i Kudziela ды майстар-класы традыцыйных танцаў з патанцоўкай ад Беларускай капэлі з Гданьска.

Арганізатары