BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На Радзіме маёй бяда, бяда…”

Беларускі бард Аляксандр Баль, які ў 2020-м годзе прэзентаваў гэтую кампазіцыю, прысвечаную пратэстам у краіне, выступіў у Варшаве. Упершыню пасля доўгай паўзы.

Музыка Аляксандр Баль – сённяшні “Госць Рацыі”. Ён распавёў пра сваё цяперашняе жыццё ў Польшчы, а таксама пра чаканы выступ у сталіцы.

РР: На якія тэмы зараз пішацца? Ці гэта прымеркавана да таго, што зараз адбываецца ў Беларусі?

Аляксандр Баль: Толькі на гэтую тэму думаецца і толькі пра гэта, калі пішацца, то пішацца. Бо, насамрэч, гэта вельмі баліць, і думаеш пра нешта іншае, але не атрымліваецца. Калі побач бяда, я не магу і не маю права пра нешта іншае нават думаць. Яно і не думаецца… Здаецца, таму я, верагодна, і выжыў, і тут зараз вольна дыхаю, каб пра гэта гаварыць. Па магчымасьці, канешне. Хацелася б, каб муза не пакідала мяне ў гэтым плане. Мне падаецца, што я чую вельмі моцны водгук беларусаў, мне многія пішуць, прабачаюцца, што не могуць “лайкнуць” песню, і ў Расеі многія таксама. І я выдатна гэта разумею. Няхай слухаюць, няхай не “лайкаюць”, але мне падаецца, што зараз такая мая місія.

РР: Якую эмоцыю хочацца зараз даць беларусам: падтрымаць ці стаць іх сябрам, які таксама разумее, спачувае?

Аляксандр Баль: Я ж звычайны чалавек, які жыве ў гэтай краіне. Жыў, уцёк… Не ведаю, як хто гаворыць. Таму дзесьці і пажартуем, дзесьці і паплачам. Калі мы будзем толькі сумаваць, то ў нас не будзе сіл на перамогу.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя