Летась Сяргею Лукашуку споўнілася 80 гадоў, але ён працягвае здзіўляць і натхняць. Сёлета вядомы дзеяч культуры ўпершыню выступіў у тэатры — у спектаклі “Віця”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага паэта Віктара Шведа.

Кажа Сяргей Лукашук:
– Я першы раз у якасці тэатральнага актора. Каля 60 гадоў я выступаў на сцэне з дарослымі і дзіцячымі калектывамі, кіраваў больш 20-ці гадоў «Васілёчкамі» , 32 гады – «Маланкай», школьнымі калектывамі з беларускага ліцэя. Цэлае жыццё на сцэне правёў. А мяне вось на сцэну яшчэ і як актора выслалі. Жонка сказала, што ты гэта добра робіш, і пацешыла мяне.
На сцэне ў Беластоку, Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім Сяргей Лукашук сыграў ролю дзеда галоўнага героя — Іллі. Гэтую ролю публіка прыняла вельмі цёпла, а сам спектакль сабраў каля 1,5 тысячы гледачоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя