Сёння, 13 студзеня, на Шчодры вечар у вёсцы Семежава Капыльскага раёна паказваюць самабытны народны абрад “Калядныя цары”, занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У сваім аўтэнтычным выглядзе абрад існаваў у Семежава да канца 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Пасля 40-гадовага перапынку быў адроджаны ў канцы 1990-х па ініцыятыве мясцовых жыхароў.
Як і ў XVIII стагоддзі, у абрадзе ўдзел бяруць толькі 12 чалавек, сярод якіх вылучаюцца 7 “цароў”. Яны апранаюцца ў белыя штаны і кашулі, на грудзях крыж-накрыж павязваюць чырвоныя семежаўскія паясы з традыцыйным арнаментам. Высокія шапкі ўпрыгожваюць рознакаляровымі стужкамі.
Асноўныя дзейныя асобы працэсіі – цары Максімільян і Мамай, Доктар, Барабаншчык, Механоша, Дзед і Баба. У Семежава вераць, што там, дзе пабывалі Калядныя цары, увесь год будзе дабрабыт і мір. Каб аддзячыць, шчадроўшчыкам даюць разнастайныя падарункі.
Беларускае Радыё Рацыя