BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Случчыне знайшлі магілу паэта-маладнякоўца

У вёсцы Нявязцы Слуцкага раёна знойдзена магіла паэта, сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Апанаса Атавы. Такой навіной падзялілася ў фэйсбуку гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка, спасылаючыся на вынікі палявых пошукаў, якія здзейснілі яе сваякі.

Канановіч Апанас Майсеевіч, які карыстаўся творчым псеўданімам Апанас Атава, нарадзіўся ў 1903 годзе ў вёсцы Нявязцы, дзе і быў пахаваны пасля смерці 28 кастрычніка 1962 года.

Скончыў Менскі настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. У 1925 годзе быў дэлегатам першага з’езду літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а ў яго Слуцкай філіі лічыўся адным з самых актыўных і здольных літаратараў. Імаверна, пасля 30-х гадоў адышоў ад літаратурнай творчасці.

Месца пахавання доўгі час было невядомае, піша сайт bellit.info.

Беларускае Радыё Рацыя