23 жніўня Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на “Кушлянскі фэст” – традыцыйнае літаратурна-музычнае свята, якое ладзіцца ў філіяле “Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Смаргонскі раён).

Сёлета фэст будзе прысвечаны юбілейнай даце – 185-годдзю з дня нараджэння знакамітага паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча Францішка Казіміравіча Багушэвіча.
Падчас фэсту адбудуцца экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, майстар-класы, гульні, віктарыны ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, музычная праграма ад Смаргонскага раённага цэнтра культуры, духмяная габрата з зёлак, рамесніцкія рады ды незабыўная атмасфера летняга свята.
Спецыяльны музычны госць – народны фальклорны ансамбль “Сарматы”. Пачатак свята ў 12 гадзін.
Беларускае Радыё Рацыя






