Беларусы едуць у Лондан, каб паказаць сябе на міжнароднай кніжнай мапе. Шматкультурны кірмаш ужо 6-га верасня аб’яднае сотню выдавецтваў і культурных ініцыятыў, а сярод іх будзе і Скарынаўская бібліятэка з выдавецтвам Skaryna Press. Чаму для Беларусі гэта так важна — і як кнігі здольныя разбурыць вобраз «белай плямы» ў Вялікабрытаніі — распавядае рэдактар Skaryna Press Ігар Іваноў:
– Выдавецтва будзе прадстаўляць усё, што мы выдалі за тры гады існавання, але мы таксама гандлюем беларускімі кнігамі ў Брытаніі, мы імкнемся зрабіць даступнымі выданні, каб было больш беларускіх выдаўцоў на Імглістым Альбіёне. Мы таксама прынясем кнігі іншых выдавецтваў, асабліва тыя, што выходзілі па-ангельску і іншых мовах, напрыклад, па-польску, каб наладзіць кантакты і зразумець, як размаўляць з тамтэйшым грамадствам. Безумоўна, Беларусь – гэта белая пляма.

Ігар Іваноў, рэдактар лонданскага выдавецтва “Скарына”, распавёў пра падрыхтоўку да ўдзелу ў Шматкультурным кніжным кірмашы ў Лондане. Там беларускі стэнд №32 будзе працаваць у Conway Hall 6 верасня з 10:00 да 16:30. Наведвальнікі змогуць пабачыць фотаальбом «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году», яго рэпрадукцыі і шырокі выбар кніг беларускіх выдавецтваў.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






