BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“На восень мы плануем некалькі значных для нас выданняў”

Кніжныя выставы, падрыхтоўка новых кніг да друку, вандроўкі. Гэта актуальныя накірункі дзейнасці для прадстаўнікоў беларускага выдавецтва “Гутэнберг” у Кракаве, – распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар Еўрапейскага беларускага выдавецтва “Гутэнберг” Валянціна Андрэева:

– Цяпер мы адпачывалі. Апошнія кнігі забралі вельмі шмат сілаў. Мы аддалі ў друк сем кніг: выпусцілі пяць кніг новай серыі і яшчэ дзве кнігі пераможцаў конкурсу «Шуфлядка». У жніўні напэўна мы не аддадзім у друк ніводнай кнігі, таму што гэта сезон адпачынкаў. Але ўжо ўвосень мы плануем некалькі значных для нас выданняў, над якімі мы даўно працуем.

Валянціна Андрэева

Беларускае выдавецтва “Гутэнберг” працуе ў Польшчы. Замова кнігаў даступная праз сайт https://gutenbergpublisher.eu.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Валянціны Андрэевай.