BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Нацбанк Беларусі выпусціў незвычайную манету

Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “Легенда аб Менеску” серыі “Легенды гарадоў Беларусі”.

Манеты выпушчаныя двух відаў: сярэбраная – наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 200 штук; медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, масай 50,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук.

Манеты маюць нестандартную форму (стылізаваную пад старадаўнюю манету). Бакавая паверхня манет з насечкай. На рэверсе: у цэнтры – стылізаваная выява млынара, вадзянога млына і кола, якое прыводзіла ў рух увесь млын. Уверсе па крузе надпіс: “Легенда аб Менеску”.

Беларускае Радыё Рацыя