BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Начны квэст-экскурсія па музеі Якуба Коласа ў Менску

29 снежня ў музеі Якуба Коласа ладзяць апошні ў гэтым годзе начны квэст-экскурсію.

Чым жыве музей пасля закрыцця? Якая атмасфера пануе ў пакоях дома Коласа ноччу, калі апошні наведвальнік пакідае музей, а супрацоўнікі зачыняюць дзверы да наступнай раніцы? 

Удзельнікаў квэсту чакае ўнікальная магчымасць наведаць начны музей і прыняць удзел у начной квэст-экскурсіі. Гэта цудоўная магчымасць для тых, хто яшчэ не бываў у музеі і жадае пазнаёміцца з домам Коласа ў такім незвычайным фармаце.