BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Начныя квэст-экскурсіі ў Музеі Якуба Коласа ў Менску

Музей Якуба Коласа прапануе інтэрактыўныя начныя экскурсіі-квэсты, дзе ўдзельнікі даследуюць дом паэта з ліхтарыкамі, слухаюць байкі супрацоўнікаў і выконваюць заданні. Квіткі раскупляюцца імгненна, а сеансы праходзяць 2‑3 разы на месяц.

Фота: kolasmuseum.by

Падчас квэста можна даведацца невядомыя факты пра жыццё і захапленні Коласа, убачыць яго асабістыя рэчы і акунуцца ў атмасферу пачатку XX стагоддзя. Наступны сеанс — 2 снежня, усе білеты ўжо прададзеныя.