BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Нацыянальная культура – вялікая сіла»

«У нашым ідэалагічным змаганні, дзякуючы сацыяльным сеткам, можа ўдзельнічаць любы ўкраінец, нягледзячы на яго ўзрост і пол», – кажа ўкраінская журналістка Марына Алійнік, якая зараз жыве ў Беластоку. Але і тут ёсць шмат перашкодаў і праблемаў – удакладняе дзяўчына:

– Фэйсбук досыць жорстка гэта ўсё цэнзуруе, бо я маю старонку на Фэйсбуку “За вольную Украіну!” І я мела велічэзныя праблемы, мне ледзь увогуле не выдалілі профіль менавіта праз гэтую старонку. І яна зараз ледзь трымаецца, проста, каб яна была. Але ёсць той жа самы тэлеграм.

Марына Алійнік піша пераважна пра культуру, у тым ліку пра культурныя падзеі ўкраінскіх творцаў за мяжой. «Гэта таксама нашае змаганне, бо нацыянальная культура – вялікая сіла», – зазначае журналістка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Марыны Алійнік