
Мерапрыемства праходзіць ў 13 раз і ў гэтым годзе будзе прысвечана п’есе «Кардыян» Юліюша Славацкага. Публічныя чытанні твора будуць арганізаваны па ўсёй краіне, паведаміў маршалак Лукаш Пракорым:
— Акцыя будзе зноў, і я буду мець магчымасць узяць у ёй удзел 7 верасня, калі адбудзецца чарговае нацыянальнае чытанне. Гэтым разам мы чытаем «Кардыян» Юліюша Славацкага. Як грамадства, мы, безумоўна, чытаем недастаткова, таму я рады, што гэтая акцыя звяртае ўвагу на чытанне. У сучасныя часы, калі можна мець электронныя і гукавыя кнігі, мы ўсё радзей бяром у рукі класічную кнігу, таму гэтая акцыя таксама стымулюе нашых жыхароў да чытання.
У Беластоку «Нацыянальныя чытанні» пройдуць у амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі. Прыняць удзел у акцыі можа кожны ахвочы, наведвальнікам арганізатары абяцаюць памятныя падарункі.
Беларускае Радыё Рацыя






