У выдавецтвае Рамана Цымберава выйшла новая кніга полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова. Навінка мае назву “Нафтаград”.
Згодна з анатацыяй, у новай кнізе “Нафтаград” Вінцэсь Мудроў “згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму”.
Навінку ўжо можна купіць праз сайт Kniger.by, а таксама ў менскай краме “Акадэмічная кніга” (пр. Незалежнасці, 72)
Cёлета гэта ўжо другая кніга пісьменніка — у траўні выйшаў зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова “Yesterday”.