BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Naka выступіла ў Беластоку

Анастасія Шпакоўская выступіла ў беластоцкім музычным клубе з праектам Naka acoustic.

У акустычным фармаце прагучалі лепшыя песні за 20 год існавання гурта Naka. Пра выступ кажуць слухачы:

-Сочым за Naka больш за 10 год. І гэта адна з найвыбітнейшых нашых выканаўцаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Так, канешне, творчасць яе падыходзіць ня ўсім, шмат дэпрэсіўных, сур’ёзных тэмаў. Але яна вельмі крутая!

-Я Naka вельмі люблю, таму мне спадабалася ўсё.

Па словах Анастасіі Шпакоўскай, выступ у Беластоку стаў першым сёлета ў Польшы:

-Чаму Беласток? Таму што прапанова выступіць менавіта адсюль да нас даляцела. І мы ў такім акустычным фармаце ўпершыню выступалі. Сёння адбылася прэм’ера праекту Naka acoustic. І я вельмі рада, што менавіта ў Беласток прыехалі, таму што тут шмат сваіх людзей, шмат шчырых беларусаў.

Пасля Беластоку праект Naka acoustic накіраваўся ў тур па іншых гарадах Польшы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя