Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык запрашае беларусаў далучыцца да агульнай дыктоўкі, якую традыцыйна праводзяць у Дзень роднай мовы.

Сёлета тэкст прапануюць прымеркаваць да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Як прыгадвае Аліна Коўшык, менавіта яму належаць словы: “Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская”:
– Ён не толькі пісьменнік, ён айцец нацыі і духоўны лідар для шматлікіх беларусаў. Зрабіць дыктоўку прысвечаную Быкаву. Ужо абраны адзін з тэкстаў Васіля Быкава. Заклікаю ўсіх арганізатараў дыктовак, якія будуць праходзіць у розных кутках, куточках Беларусі і ва ўсім свеце дагрукацца да нас, мы з задавальненнем дашлем тэкст дыктоўкі.

Міжнародны дзень роднай мовы свет адзначае 21 лютага, свята ў 1999 годзе заснавалі на 30-й сесіі ЮНЕСКА. У гэты дзень праходзяць рознага кшталту мерапрыемствы, якія папулярызуюць матчыну мову ў розных краінах.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя