18 сакавіка ў Заблудаве святкавалі юбілейную дату — 90-годдзе выдатнага скульптара з Канюкоў Уладзіміра Навумюка.

З гэтай нагоды ў скверы Яна Леончука адкрылася ўнікальная фотавыстава, якая паказвае жыццё і творчасць мастака разам з ягонымі цытатамі. Бурмістр Заблудава Адам Томанэк адзначыў вялікі ўклад Уладзіміра Навумюка ў развіццё культуры гміны і рэгіёна:
– Ганаровы грамадзянін гміны Заблудаў. Звычайны, просты чалавек, з якім можна сустрэцца, паразмаўляць. Падтрымлівае народныя традыцыі. Мае шмат дасягненняў.
– Адкрыты, цёплы.
– Гэта незвычайны чалавек – і як майстра, і як чалавек.
– Варта, каб людзі гэта пабачылі.

Уладзімір Навумюк выказаў глыбокую ўдзячнасць за цёплыя віншаванні і падзякаваў усім, хто прыняў удзел у арганізацыі выставы:
– Меў тут такую выстаўку. Я просты хлопец. Без вялікай школы і ведаў. І толькі маю вакол добрых людзей. Шкада, што многія ўжо адышлі. Шкада, што такія людзі як Леончук, калега мой Янэк – люблю вас усіх. Гэта найважнейшае.
Уладзімер Навумюк нарадзіўся 18 сакавіка 1935 году ў вёсцы Канюкі. У 2005 годзе Уладзімір Навумюк атрымаў бронзавы медаль «Gloria Artis» і ўзнагароду імя Альфрэда Смочыка за распаўсюд народнай культуры. Яго працы можна знайсці ў Канадзе, Італіі, Германіі і нават у капліцы на Шпіцбергене.
Цалкам матэрыял:



















































Беларускае Радыё Рацыя