У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла ўнікальнае выданне «Адкуль праўда і крыўда» з серыі «Фальклорныя скарбы Беларусі».


У выданне ўключаны легенды і быліны як асаблівая форма захавання і перадачы традыцыйных ведаў аб прыродзе, соцыуме, грамадстве, чалавеку. Укладальніцы Алена Боганева і Таццяна Валодзіна зрабілі акцэнт на запісах апошніх дзесяцігоддзяў, што выяўляе жыццяздольнасць і глыбіню памяці культуры вуснага тыпу нават у нашу тэхнакратычную эпоху. Частка з матэрыялаў друкуецца ўпершыню. Тэксты ілюстраваныя адметным відам беларускага народнага мастацтва — выцінанкамі, якія зрабіла беларуская майстрыха выцінанкі Галіна Жураўлёва.
Кніга суправаджаецца аўдыя- або відэазапісамі асобных тэкстаў, зробленымі ўкладальнікамі ў розных раёнах Беларусі, якія размешчаны на YouTube-канале:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ragna.by







