BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Народныя строі Падляшскага ваяводства трапілі ў новы альбом

У Камяніцы Тызенгаўза ў Сакольцы прайшла прамоцыя двух тамоў кніжкі „Традыцыйныя строі Падляшскага ваяводства“.

Багаты ілюстрацыйны матэрыял складаюць як архіўныя, так і сучасныя фотаздымкі людзей, апранутых у народныя строі, фатаграфіі і малюнкі саміх строяў, дэталяў дэкаратыўнага ўзору і ўзораў. Хаця альбом гаворыць аб падляшскіх строях, то, як падкрэслівае адна з аўтарка кніжкі, Эльжбета Піскорж-Бранэкава, з яго можна вылучыць тры часткі.

Мы пісалі пра строі Падляшша, то бок тыя, якія насіліся ў паўднёвай частцы Падляшскага ваяводства, пра строі Сувальшчыны і пра строі Сакольшчыны, якая не з’яўляецца ні Падляшшам, ні Сувальшчынай, а да таго ж гістарычна належала да Гарадзенскай губерні. Іншыя плыні, іншыя тэндэнцыі, і я вельмі хацела б унікнуць размовы пра строі Падляшша, бо Падляшша — гэта і частка Любліншчыны, і частка Мазавецкага ваяводства, дзе былі свае строі. Мы пісалі пра строі Сувальшчыны, Сакольшчыны і паўднёвай часткі Падляшскага ваяводства.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Аўтарамі кніжкі з’яўляюцца этнографы Эльжбета Піскорж-Бранэкава і Александра Плюта. Альбомы можна купіць у Камяніцы Тызенгаўза ды Сакольскім асяродку культуры.

Беларускае Радыё Рацыя