У Варшаве ў Беларускім моладзевым хабе пройдзе святочная імпрэза, якая будзе ўключаць канцэрт і выставу-продаж карцін Лявона Вольскага, распродаж дзіцячай кнігі “Ашуканкі” Яны Вольскай, а таксама сяброўскі фуршэт. Нагодай для падзеі сталі народзіны пісьменніцы.

Чаму свята вырашылі зладзіць менавіта ў такім фармаце, распавядаюць Лявон і Яна Вольскія:
Яна Вольская: Хацелася б вельмі, каб гэта было не проста асабістае свята на дзень народзінаў, а каб гэта быў такі фармат – і канцэрт акустычны, і выстава карцінаў, і прэзентацыя кнігі, каб усё гэта аб’яднаць у адной імпрэзе, што вельмі блізка, і тое, што вельмі падабаецца.
Лявон Вольскі: Яшчэ бывае такое, што пачынаеш успамінаць: а як мы сустракалі народзіны недзе ў 2021 годзе, дзе мы былі, а, вось, былі там, былі такія падарункі, потым а як 2022-ым, штосьці не памятаю. А вось канцэртам заўсёды запамінаецца. Заўсёды запамінаецца, калі ёсць нейкая акцыя, нейкая падзея.
Уваход на падзею вольны, але данаты вітаюцца.
Імпрэза пройдзе 18 траўня па адрасе Дажынкова, 6А. Пачатак у 17:15.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя