
5 кастрычніка 2024, гадз. 15:00.
Беластоцкі асяродак культуры/Цэнтр ім. Людвіка Заменгофа, вул. Варшаўская 19.
Уваход вольны.
Госці: Ірына Лаппо і Наталля Русецкая.
Правядзенне і пераклад сустрэчы: Мікола Ваўранюк.
Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігу па-беларуску.
Сустрэча адбудзецца з перакладам на беларускую/польскую мову.
Гісторыя беларускага тэатра мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў яшчэ чакае свайго летапісца, які паспрабуе стварыць сістэмны агляд таго, што адбылося ў беларускім тэатры за трыццаць гадоў адноснай свабоды: ад распаду Савецкага Саюза ў 1991 годзе і ўзнікнення незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь да 2020 года, калі ў выніку рэпрэсій была цалкам знішчаная незалежная культура Беларусі і істотна было абмежаванае функцыянаванне афіцыйнай культуры.
Гэтая кніга, якая складаецца з тэкстаў беларускіх аўтараў, што страцілі права голасу на радзіме, а за мяжой выступаюць пад псеўданімамі, стала першай спробай апісаць апошняе дзесяцігоддзе (2010–2020), адзначанае развіццём новай драматургіі і незалежнага тэатра.
Пераклад на польскую мову: Агнешка Гораль, Ірына Лаппо, Наталля Русецкая, Андрый Савэнэць, Беата Сівэк.
Фотаздымак на вокладцы: Зміцер Вайноўскі.
Выдаўцы кнігі: Варштаты культуры ў Любліне, Беластоцкі асяродак культуры.
Крыніца: centrumzamenhofa.pl






