BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Наша місія – выратаваць спадчыну Сцяпана Копы”

Праца па захаванні спадчыны падляшскага фалькларыста Сцяпана Копы працягваецца, а яе вынікі будуць прэзентаваныя бліжэй да канца 2026 года.

Зміцер Кросцін

Пра гэта ў нашым эфіры распавёў адзін з ініцыятараў праекта “Галасы падляшскай традыцыі”, кіраўнік рэдакцыі нацыянальных меншасцяў Польскага радыё Беласток, Зміцер Косцін:

-Завяршаюцца ўступныя працы па стварэнні сайта, пішуцца інфармацыі – і этнаграфічныя, і гістарычныя. Больш за палову апрацавана тэхнічна запісаў, частка ўжо неўзабаве з’явіцца на сайце. Вядома, што гэты сайт недаступны пакуль што, ён толькі ў стварэнні. Прэзентацыя запланаваная бліжэй да канца наступнага года.

Прыгадаем, што сёлета 2 кастрычніка, дзякуючы ў тым ліку Цэнтру беларускай культуры ў Беластоку, адбыўся вялікі канцэрт, прысвечаны 80-годдзю  з дня нараджэння фалькларыста, музыкі, аніматара культуры Сцяпана Копы. “Наша місія — выратаваць сабраныя Сцяпанам Копам матэрыялы ад забыцця, каб яны служылі і натхнялі наступныя пакаленні”, – дадае Зміцер Косцін.

Беларускае Радыё Рацыя