BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Наша слова» з Беларускім народным календаром

Пабачыў свет другі нумар электроннай газеты «Наша слова.Pdf». На першых сваіх старонках газета апублікавала Беларускі народны каляндар на 2024 год. У календары на 2024 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, урыўкамі з валачобных песень і г.д.

«Наша слова» шмат увагі надала юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў. Выданне апублікавала артыкулы, прысвечаныя 100-годдзям гісторыка і выдаўца Юры Весялкоўскага, празаіка Алеся Савіцкага, 110-годдзю паэта і драматурга Тодара Лебяды, 70-годдзю паэта Уладзіміра Марука і 60-годдзю журналіста і краязнаўца Алеся Карлюкевіча.

Напісала «Наша слова» і пра касцёл Святога Яна ў Вільні, пра беларусаў, якія сустракаліся з індзейцамі і шмат іншых цікавых артыкулаў.

Беларускае Радыё Рацыя