
Кватэрнікі, адзначэнне Купалля, падрыхтоўка беларускага пікніка ў Кракаве з працай адмысловай этнапляцоўкі. На такія падзеі багатае жыццё спявачкі Насты Хмель, удзельніцы гурта “Kriwi” у эміграцыі, распавяла сама творца:
– У нас было вельмі насычанае лета з “Kriwi”. Мы правялі чатыры Купаллі ў розных кропках Еўропы. Два ў Польшчы, адно на мяжы з Нямеччынай, недалёка Берліна, адно каля Уроцлава, адно ў Італіі, і яшчэ адно ў Нідэрландах, на беразе Паўночнага мора. Сярод беларусаў, сярод дыяспары, вельмі файна нас цёпла прымалі.
Наста Хмель дадала, што нягледзячы на знаходжанне некалькі гадоў у эміграцыі, яе творчае жыццё па-ранейшаму багатае на творчыя падзеі. А часам у параўнанні з Радзімай графік яшчэ больш шчыльны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/Kriwiband






