Цягам сакавіка гукаюць вясну ў беларускіх дыяспарах прадстаўнікі гурта Kriwi. Пераважна музычныя святы ладзяцца ў Польшчы ды Нямеччыне.

Арыентаваныя яны на ўсіх, хто цікавіцца беларускай культурай і традыцыямі, – адзначыла ўдзельніца гурта Настасся Хмель:
-У гэтым годзе адметнасць тая, што мы робім беларускае нашае родненькае “Гуканне вясны”, але ўжо не толькі для беларусаў. Напрыклад, у Зальцбургу будць студэнты Музычнай акадэміі, студэнты творчых прафесій. Яны вельмі зацікаўленыя і мы ім пакажам, як гэта рабілі мы. Мы разам паспяваем, мы ўжо рыхтуем для іх ноты, тэксты з транскрыпцыяй на латыні беларускіх песень.
У кожнай з беларускіх дыяспар ёсць таксама свае варыянты адзначэння свята “Гуканне вясны”, і гэтыя святкаванні розняцца не толькі краінамі, але і гарадамі, – дадала Настасся Хмель.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя