І не толькі артысты, але і рэпарцёры.
Анэта Прымака-Онішк намінаваная да ўзнагароды імя Рышарда Капусцінскага а гурт Sw@da х Niczos да музычнай прэміі Фрыдэрык (Fryderyk) – гэта намінацыі на мастацкія ўзнагароды для творцаў з Падляшша.
Дуэт Sw@da (прадусер з Беластока Віктар Шчыгел) і Nicos (Ніка Юрчук – вакалістка з Бельска-Падляшскага) намінаваныя на прэмію “Fryderyk” у катэгорыі “Альбом года – «музыка каранёў» за альбом “#INDAWOODS”.

Нагадаем, што Sw@da x Nicos з песняй «Люстэрка», выкананай на падляшскім дыялекце беларускай мовы, занялі 2-е месца ў польскіх адборачных турах сёлетняга конкурсу Еўрабачання, набраўшы амаль 24% галасоў, дасланых тэлегледачамі ў смс-паведамленнях.
Прайграўшы толькі шматгадовай зорцы польскай эстрады Юстыне Стэчкоўскай, але апярэдзіўшы 9 іншых выканаўцаў (якія спявалі пераважна па-ангельску).
Дуэт таксама будзе прадстаўляць Падляшскае ваяводства гэтай вясной на сусветнай выставе EXPO ў Японіі, у горадзе Асака.
Сам Sw@da быў намінаваны на прэмію Фрыдэрыка некалькі гадоў таму. Ён таксама быў узнагароджаны ў намінацыі «Альбом года — roots music» за альбом «Sad», які запісаў разам з Каралінай Ціха.

А шырэй пра Падляшскіх творцаў. Дык ў намінацыі «Альбом года: метал» стаў альбом Гжэгажа Купчыка пад назвай «Grzegorz Kupczyk», у якім галоўным кампазітарам з’яўляецца гітарыст з Міхалова Павел «Gunsess» Oziablo.
Пераможцы будуць абвешчаныя 5 красавіка.
У сваю чаргу Анэта Прымака-Анішк увайшла ў лік 10 фіналістаў прэміі імя Рышарда Капусьцінскага. Гэта самая прэстыжная журналісцкая ўзнагарода ў Польшчы.

Яе намінавалі за кнігу «Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша». Аўтарка апісвае гісторыю беларуска-праваслаўнай грамадскасці ў паўночна-ўсходняй Польшчы, значыць на паўночным Падляшшы.

Пасляваенны лёс нашай беларускай меншасці (гады 1944-48), калі аддзелы польскага ўзброенага падполля ўчынілі злачынствы над беларуска-праваслаўным насельніцтвам усходняй Беласточчыны. Шматлікія рабаўніцтвы, пацыфікацыі вёсак і расстрэлы жыхароў, у тым ліку дзяцей і жанчын мелі рысы генацыду – у свой час сцвердзілі пракуроры ІПН (Інстытута Нацыянальнай Памяці Польшчы).
Рэпарцёрка і журналістка з Кнышэвічаў на Сакольшчыне ў сваёй кнізе з мінулага года «Камяні мусілі паляцець. Сцёртая гісторыя Падляшша», закранула таксама і ўласныя сямейныя гісторыі.
Так што творцы з Падляшша ўжо дацэненыя ў Польшчы.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






