Мастачкі з Украіны — Ева Алвор, Наталля Курносава, Вікторыя Тэлецень — пражываюць на рэзідэнцыі ў Беластоку ў рамках “Сільні Разам”. Праект суфінансуецца Еўрапейскім Звязам у рамках падтрымкі ўкраінскіх перасяленцаў і ўкраінскага культурна-крэатыўнага сектара. Сярод іншага, на Ноч музеяў мастачкі падрыхтавалі для жыхароў горада спецыяльны майстар-клас па лінагравюры.
Наша калега Вольга Сямашка пагутарыла з рэзідэнтам праекта, мастачкай Наталляй Курносавай пра сучаснае мастацтва ў Польшчы на фоне вайны:
– Мяне завуць Наталля Курносава, я мастачка, я з Кіева, родам з Дняпра. Я ў Беластоку на рэзідэнцыі ўжо другі месяц. Я прыехала сюды з прапановай правесці майстар клас, варкшопы для галерэі і для ўкраінскай супольнасці.
РР: Чаму выбралі такую тэхніку і ў чым галоўная ідэя?
– “Ноч музеяў” – гэта вялікая падзея, дужая плынь людзей, прыблізна 500 было ў мінулым годзе. Лінагравюра дае магчымасць дае магчымасць адчуць гэтую фарбу і зрабіць унікальны адбітак, бо лінагравюра ўнікальная адбіткамі.
РР: Якія вы выбіралі малюнкі, матывы?
– На рэзідэнцыі кожны з нас зрабіў па тры лінагравюры, якія датычаць творчасці, то бок ва ўнікальнай тэхніцы. Напрыклад, у мяне яны збольшага з сімваламі, а ў дзяўчат яны больш з іх унікальнымі тэхнікамі, выкарыстоўваюць падобныя элементы творчасці.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара