BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Русецкая: Мусім арыентавацца на буйныя польскія выдавецтвы

Па-ранейшаму на польскім кніжным рынку вельмі мала з’яўляецца перакладаў твораў беларускіх пісьменнікаў. Спробы выдаваць такія кнігі з дапамогай грантаў не прынеслі поспеху, бо не ўдалося гэтыя кнігі паспяхова данесці да польскага чытача.

Перакладчыца Наталля Русецкая лічыць, што шлях да польскага кніжнага рынку для беларускіх пісьменнікаў ляжыць толькі праз буйныя польскія выдавецтвы:

Галоўным рухавіком гэтага працэсу нам бачацца польскія выдавецтвы. І тут абазначыліся зрухі. Першыя пераклады будуць выдадзены ў Państwowym Instytucie Wydawniczym, гэта будуць кнігі Уладзіміра Арлова ў перакладах Богдана Задуры. І магчыма буйныя польскія выдаўцы змогуць пераламіць тую сітуацыю, якая існуе цяпер, таму што яны распаўсюдам кніг і папулярызацыяй займаюцца больш трывала.

Сёлета першай беларускай кнігай у Państwowym Instytucie Wydawniczym выйдзе зборнік вершаў Уладзіміра Арлова “Na brzegu innego czasu” (“На беразе іншага часу”) у перакладзе Богдана Задуры.

Беларускае Радыё Рацыя