BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наталля Русецкая пра сітуацыю з кнігамі беларускіх аўтараў у Польшчы

Любая кніга заўжды чакае водгукаў і ўвагі чытачоў. Нават калі гэта кніга славутага пісьменніка. Не толькі ад літаратурных крытыкаў, але і ад чытачоў залежыць, як кніга будзе ўспрынятая і як будзе пашырацца і распаўсюджвацца, у тым лічу і ў Польшчы. На жаль, з кнігамі беларускіх аўтараў у Польшчы не лепшая сітуацыя.

Кажа літаратуразнаўца і перакладчыца Наталля Русецкая:

-Зараз выйшаў пераклад Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Пераклад зрабіла Яанна Бернатовіч. І гэтая кніга незаўважная ў грамадстве. Прынамсі, мне не ўдалося знайсці ніводнай рэцэнзіі, ніводнай нейкай нататкі, якая б згадвала пра гэту кнігу. Ні ў адным спецыялізаваным выданні, якое прысвечана кнігам, літаратуры, ні на інтэрнет-пляцоўках, нідзе я такой рэцэнзіі не знайшла.

Насамрэч водгукі на кнігі ў польскія СМІ могуць пісаць не толькі прафесійныя літаратурныя крытыкі, але і звычайныя чытачы. Пра кнігу Васіля Быкава, а сёлета мы адзначаем яго стагоддзе, важна напісаць шмат водгукаў і рэцэнзій. 

Беларускае Радыё Рацыя